Наталія Пятроўна Жыбуль019arslo .26 0.sagze: 17
| Наталія Пятроўна Жыбуль | ||
| ||
|---|---|---|
| з 11 кастрычніка 2016 | ||
| Прэм’ер-міністр: | Андрэй Кабякоў | |
| Прэзідэнт: | Аляксандр Лукашэнка | |
| Нараджэнне: | 3 мая 1975 (44 гады) в. Рабунь, Вілейскі раён, Мінская вобласць | |
Наталія Пятроўна Жыбуль (нар. 3 мая 1975, в. Рабунь, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Змест
- 1 Біяграфія
- 2 Узнагароды
- 3 Асабістае жыццё
- 4 Зноскі
- 5 Спасылкі
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кіраўнік у сферы дзяржаўнага кіравання. Бакалаўр адукацыі ў галіне матэматыкі, магістр педагагічных навук па спецыяльнасці «Матэматыка», кандыдат педагагічных навук.
Працавала настаўнікам матэматыкі сярэдняй школы № 203 г. Мінска, Рабунскай сярэдняй школы; намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Вілейскай гімназіі № 2; дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Вілейская гімназія № 1 «Логас».
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі».
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Замужам, мае сына.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (бел.)